ВЫЯЗНЫЯ ПОСПЕХІ ЗБОРНАЙ U19

Каманда нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, згуляла кантрольныя паядынкі на Мальце.
У выязным спісе прысутнічалі тры прадстаўнікі мінскага "Дынама", якія выступаюць за рэзервовы склад у другім па значнасці айчынным дывізіёне. Гэта хаўбекі Арцём ГРАБЦЭВІЧ і Ягор МОЎЧАН, а таксама нападнік Андрэй ЛУЦКОВІЧ.
Адзначым, што зборная на чале з Сяргеем Сасноўскім завяршыла падрыхтоўку да ўдзелу ў кваліфікацыі юніёрскага чэмпіянату Еўропы-2026 — у наступным месяцы належыць змагацца з равеснікамі з Турцыі (гаспадары групы 3), Грэцыі і Ліхтэнштэйна.
10.10. МАЛЬТА U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 1:3 (ГРАБЦЭВІЧА замянілі на 67-й хвіліне, ЛУЦКОВІЧ з’явіўся на газоне на 50-й, МОЎЧАН — на 67-й)
13.10. МАЛЬТА U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 0:8 (ГРАБЦЭВІЧА замянілі на 46-й хвіліне, МОЎЧАНА — на 53-й)