ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА МЕСЯЦА РАЗАМ!
У афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" стартавала традыцыйная апытанка — гэтым разам заўзятарам належыць вызначыць найлепшага футбаліста каманды па выніках кастрычніка.
Пераможцу намінацыі гарантаваны гонар і адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
У спіс прэтэндэнтаў уключаны брамнік Іван КАНАВАЛАЎ, абаронцы Раман БЕГУНОЎ і Аляксей ВАКУЛІЧ, хаўбек Фаваз АБДУЛАХІ, нападнік Карэн ВАРДАНЯН.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Нагадаем, што ў другім восеньскім месяцы дзевяціразовыя чэмпіёны краіны ўзялі верх над "Маладзечнам-2018" (3:1) і "Нафтанам" (3:1), а таксама згулялі ўнічыю з "Гомелем" (0:0) і "Нёманам" (0:0).







