ВІКТОРЫЯ Ў ТА-КАЛІ
Завершаны першы з пары запланаваных кантрольных паядынкаў жаночых нацыянальных зборных Мальты і Беларусі. Госці ўзялі верх з лікам 2:0, забіўшы абодва мячы пасля перапынку.
На газон стадыёна "Сентэнэры" ў Та-Калі выйшлі чатыры футбалісткі мінскага "Дынама"-БДУФК. Ад званка да званка адпрацавала Зарына КАПУСЦІНА.На 66-й хвіліне замянілі Ганну СІНЯЎСКУЮ. На 80-й у гульню ўступіла Аліна ЧАРЛЁНАК, на 92+-й — Дар’я ГАРШКОВА.
Яшчэ адзін спарынг адбудзецца ў аўторак, 28 кастрычніка.
Фота: t.me/abffby







