ВАШЧУК І КАЛЮТА АДПРАВЯЦЦА НА БАЛКАНЫ

Дзявочую зборную нашай краіны, сфармаваную з футбалістак не старэйшых за 2007 год нараджэння, чакаюць выязныя кантрольныя матчы — сустракацца з равесніцамі з Сербіі належыць 23 і 26 кастрычніка.
Для падрыхтоўкі да спарынгаў выкліканы дзве прадстаўніцы "Дынама"-БДУФК — паўабаронцы Ангяліна ВАШЧУК і Вераніка КАЛЮТА.
Напрыканцы наступнага месяца беларускі стартуюць у адборачнай кампаніі EURO’2026 WU19. Суперніцамі па групе 6 дывізіёна "А" акажуцца італьянкі (гаспадыні квартэта), швейцаркі і каманда Паўночнай Ірландыі.