У ВЫЯЗНЫМ СПІСЕ Ў РАЗГРАД — 20 ФУТБАЛІСТАЎ
Каманда "Дынама" U19 адправілася ў Балгарыю на матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26 з равеснікамі з "Лудагорца".
"Бела-сініх" чакае пералёт па маршруце Мінск — Стамбул — Бухарэст, адкуль застанецца дабрацца да размешчанага ў 140 км Разграда на аўтобусе.
Трэнерскі штаб Сяргея Яромкі ўключыў у выязны спіс 20 футбалістаў:
брамнікі — Кірыл БУЦЕВІЧ, Даніла РАДКЕВІЧ;
абаронцы — Уладзіслаў БЕЙНЯ, Уладзіслаў ВАЎРЫНЮК, Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, Марк НІЗОЎЦАЎ, Уладзіслаў РУСАКОЎ, Глеб СЕРАДА;
паўабаронцы — Кірыл АДАМОВІЧ, Арцём АНЦІПАЎ, Арцём ГРАБЦЭВІЧ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Глеб ДРОЗД, Артур ЗАБЛОЦКІ, Уладзіслаў КІБАК, Ягор МОЎЧАН, Яўген РАДЗЬКОЎ, Мікіта ЦІТОЎ;
нападнікі — Арцём ВАСКАБОЙНІКАЎ, Андрэй ЛУЦКОВІЧ.







