У НАШАЙ ЖАНОЧАЙ КАМАНДЫ — 16 ТРАФЕЕЎ!
Пятніца, 31 кастрычніка 2025-га, — яшчэ адна памятная дата ў гісторыі "Дынама"-БДУФК. У гэты дзень дзякуючы дамашняй перамозе над "Белшынай" (1:0) было датэрмінова заваявана шостае запар чэмпіёнства!
У калекцыі нашай жаночай каманды за амаль шэсць гадоў з моманту заснавання значыцца ўжо 16 трафееў — таксама шэсць Кубкаў і чатыры Суперкубкі краіны. Вось як выглядае сапраўдная гегемонія!
Сардэчна віншуем футбалістак, трэнерскі штаб на чале з Юрыем Малеевым, усіх заўзятараў з чарговым паспяховым сезонам!







