У МУСТАФЫ ДЖЫМЕ — ТАЙМ ЗА ЗБОРНУЮ

Галоўная футбольная каманда Цэнтральнаафріканскай рэспублікі правяла заключны дамашні — праўда, намінальна — паядынак у межах адбору ў межах на чэмпіянат свету-2026. І не мела шансаў на поспех у суперніцтве з ганцамі —0:5.
На полі стадыёна "Бэн М’Хамед Эль-Абдзі" ў мараканскім горадзе Эль-Джадзіда з’явіўся мінскі дынамавец Мустафа ДЖЫМЕ — адгуляў другі тайм, да таго ж убачыў перад сабой жоўтую картку на 61-й хвіліне.
Закрыць матчавую праграму кваліфікацыі зборнай ЦАР належыць у нядзелю, 12 кастрычніка, — на выездзе ў Чада.