У ГРОДНА ЗГУЛЯЕМ 29 КАСТРЫЧНІКА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад матчаў 25-га і 26-га тураў, а таксама некалькіх перанесеных сустрэч чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
Прадстаўляем увазе заўзятараў інфармацыю пра гульні "бела-сініх" на гэтым адрэзку.
Тур 25 Субота, 18 кастрычніка ДЫНАМА-МІНСК — Гомель Пачатак у 17.00
Тур 26 Субота, 25 кастрычніка Нафтан — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 14.00
Тур 18 Серада, 29 кастрычніка Нёман — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 20.00
Паядынак у Гародні плануе паказаць тэлеканал "Беларусь 5", астатнія можна паглядзець на Youtube-канале АБФФ.