У АЛЯКСЕЯ ВАКУЛІЧА — СОТНЯ ГУЛЬНЯЎ У Д1
Суботні матч у Наваполацку з "Нафтанам" (3:1) аказаўся для Аляксея ВАКУЛІЧА юбілейным — 100-м у найвышэйшай лізе чэмпіянатаў Беларусі.
Флангавы футбаліст дэбютаваў на такім узроўні 23 мая 2016 года — у форме "Мінска" ў гасцях у "Гарадзеі".
Вось як выглядае раскладка гульняў па месцам працоўнай прапіскі: "Мінск" — 1, "Смалявічы" (2020) — 13, "Рух" (2021) — 9, "Дынама-Мінск" (2022-23, 2025-…) — 65, "Дынама-Брэст" (2024) — 12.
У паядынках за нашу каманду Вакуліч адзначыўся пяццю галявымі пасамі.







