ТРЫА ДЫНАМАЎЦАЎ АДПРАВІЦЦА НА МАЛЬТУ

Зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, у хуткім часе згуляе выязныя спарынгі. Змагацца належыць з равеснікамі з Мальты — 10 і 13 кастрычніка.
На выспу ў Міжземным моры адправяцца прадстаўнікі мінскага "Дынама" — хаўбекі Арцём ГРАБЦЭВІЧ і Ягор МОЎЧАН, форвард Андрэй ЛУЦКОВІЧ.
Гэтыя матчы з’яўляюцца для беларусаў заключным этапам падрыхтоўкі да ўдзелу ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2026 U19. Апаненты па групе 3 — туркі (гаспадары "пулькі"), грэкі і ліхтэнштэйнцы.