СВАІХ УЛАДАЛЬНІКАЎ ЗНОЙДУЦЬ ТРЫ ПРЫЗА
Заўзятараў, які ў нядзелю, 2 лістапада, наведаюць Нацыянальны футбольны стадыён, чакае шмат чаго цікавага. Разнастайныя актыўнасці, фудкорт, а самае важнае — паядынак элітнага дывізіёна паміж мінскімі дынамаўцамі і супернікамі са Слуцка са стартавым свістком у 16.00.
У перапынку сустрэчы сваіх уладальнікаў знойдуць традыцыйныя прызы:
- чэмпіёнская майка-2024;
- стыльная байка ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline;
- мясны бокс ад Hopper.
Для ўдзелу ў розыгрышы трэба купіць афіцыйную матчавую праграмку — у павільёне, размешчаным каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага праспекта.







