СПАРЫНГІ ЖАНОЧАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ

Галоўная жаночая каманда нашай краіны згуляе выязныя матчы з суперніцамі з Мальты — 25 і 28 кастрычніка.
На выспе ў Міжземным моры адправіцца 23 футбалісткі, у тым ліку квартэт прадстаўніц сталічнага "Дынама"-БДУФК — абаронцы Дар’я ГАРШКОВА, Зарына КАПУСЦІНА, хаўбек Лія ЦІХАМІРАВА, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ.
У лютым наступнага года беларускам на чале з Вячаславам Грыгаравым належыць пачаць выступленні ў адборачным турніры чэмпіянату свету-2027.