СПАРЫНГІ Ў СЕРБІІ
Дзявочая зборная нашай краіны, укамплектаваная гульцамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, правяла выязныя кантрольныя сустрэчы. І зазнала паразы ад равесніц з Сербіі — 0:3 і 0:4.
У спарынгах прынялі ўдзел футбалісткі "Дынама"-БДУФК — Ангяліна ВАШЧУК і Вераніка КАЛЮТА, якая ў абодвух выпадках прымярала капітанскую павязку.
Наступныя паядынкі будуць для беларусак афіцыйнымі — напрыканцы лістапада ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2025/26. У межах групы 6 дывізіёна "А" належыць змагацца з суперніцамі з Італіі (гаспадыні "пулькі"), Швейцарыі і Паўночнай Ірландыі.
Фота: team.abff.by







