"СПАДЗЯВАЛІСЯ, ШТО ВЫКАРЫСТАЕМ СВАБОДНЫЯ ЗОНЫ"

У суботу, 4 кастрычніка, наша каманда святкавала чацвёртую запар перамогу — гэтым разам на выездзе адолела з лікам 3:1 "Маладзечна-2018" у межах 24-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2025.
Пастфактум у фармаце прэс-канферэнцыі на пытанні карэспандэнтаў СМІ адказаў трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый ЛЯНЦЭВІЧ.
Відэа размешчана на афіцыйным Youtube-канале "бела-сініх".
Прыемнага прагляду!