СА "СЛУЦКАМ-2024" ЗГУЛЯЕМ 2 ЛІСТАПАДА, З "АРСЕНАЛАМ" — 8-ГА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад паядынкаў 27-га і 28-га тураў чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
Прадстаўляем увазе заўзятараў інфармацыю аб матчах з удзелам "бела-сініх" на гэтым адрэзку розыгрышу.
Тур 27 Нядзеля, 2 лістапада ДЫНАМА-МІНСК — Слуцк-2024 Пачатак у 16.00
Тур 28 Субота, 8 лістапада ДЫНАМА-МІНСК — Арсенал Пачатак у 17.00
Супрацьстаянне з "цукровымі" плануе паказаць тэлеканал "Беларусь 5", сустрэчу з дзяржынцамі — Youtube-канал АБФФ.







