РЫХТУЕМСЯ ДА ПРЫЁМУ ГАСЦЕЙ З ГОРАДА НАД СОЖАМ

У суботу, 18 кастрычніка, нашу каманду чакае чарговы фінальны бой у чэмпіянаце краіны-2025 — у родных сценах у межах 25-га тура. Змагацца з "Гомелем" належыць на Нацыянальным футбольным стадыёне па Партызанскім п-це, 65. Стартавы свісток дадуць у 17.00.
Карэспандэнты прэс-службы "бела-сініх" з’ездзілі на базу ў Стайках, каб сабраць матэрыял для роліка, прысвечанага трэніровачным будням хлопцаў Аляксандра Паўлава.
Відэа размешчана на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!