РАЗЫГРАЕМ ТРЫ ПРЫЗЫ!

У суботу, 18 кастрычніка, "бела-сінія" пасля трохтыднёвага перапынку згуляюць у родных сценах. Чакаем максімальнай колькасці заўзятараў на супрацьстаянні ў межах 25-га тура найвышэйшай лігі з "Гомелем" — нашым хлопцам вельмі патрэбна падтрымка трыбун Нацыянальнага футбольнага стадыёна!
А ў перапынку дамашняй сустрэчы сваіх уладальнікаў традыцыйна знойдуць выдатныя прызы:
- чэмпіёнская майка-2024;
- байка ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — Winline;
- мясны бокс ад Hopper.
Для таго каб удзельнічаць у розыгрышы, набывайце афіцыйныя матчавыя праграмкі — у намёце, які размешчаны каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.