ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГОСЦІ ДА "СЛОНІМА-2017"

Камандзе мінскага "Дынама", якая на днях вырашыла задачу па выхадзе ў наступны еўракубкавы этап, трэба хутка пераключацца на справы чэмпіянатныя.
У нядзелю, 5 кастрычніка, у межах 27-га тура другога па значнасці айчыннага дывізіёна-2025 належыць на выездзе змагацца са "Слонімам-2017". Паядынак пройдзе ў аднайменным райцэнтры Гарадзенскай вобласці, на стадыёне "Юнацтва" (вул. Пушкіна, 52/2). Пачатак у 13.30. Уваход на трыбуны вольны.
Нашы хлопцы згуляюць у белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Дзянісам Васкабойным, асіставаць якому будуць Кірыл Някрэвіч (абодва — Гродна) і Дзяніс Лешчанка (Слуцк). Чацвёрты — Кірыл Тачоны. Інспектар матчу — Георгій Вярбіцкі (абодва — Слонім).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.