ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ "ОРШУ"

У суботу, 18 кастрычніка, нашы рэзервісты згуляюць на родным стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А — у межах 29-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025. У суперніках — "Орша", якая размяшчаецца блізу "зоны вылету". Пачатак у 17.00.
Войска Сяргея Яромкі зрабіла выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Барысава на чале з Мікітам Кабаком, асіставаць якому будуць Аляксандр Апет і Даніла Флора. Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Аляксандр Чэрнік (абодва — Мінск).
Назіраць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.