ПЕРШАЯ ЛІГА: НАСТУПНЫ ПРЫПЫНАК — ГОМЕЛЬ
У нядзелю, 26 кастрычніка, нашу рэзервовую каманду чакае выязны паядынак 30-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025.
Гульня з "Бумпрамам" адбудзецца ў Гомелі, на "сінтэтыцы" стадыёна "Лакаматыў" (вул. Хмяльніцкага, 29А) і пачнецца ў 14.00. Уваход вольны.
Хлопцы Сяргея Яромкі з’явяцца на газоне ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Віталем Палтаржыцкім (Чэрвень), асістэнтамі якога стануць Юрый Хомчанка і Кірыл Пакулін (абодва — Віцебск). Чацвёрты — Андрэй Гецікаў (Гомель). Інспектар матчу — Вячаслаў Калачынскі (Магілёў).
Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.







