ПЕРШАЯ ЛІГА: КУРС НА АСТРАВЕЦ
У сераду, 22 кастрычніка, наш моладзевы склад вярне адзін з календарных даўгоў — у перанесенай сустрэчы 23-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025 належыць змагацца з "Астраўцом". Супернікі згуляюць у аднайменным райцэнтры Гарадзенскай вобласці, на стадыёне АСК (вул. Паркавая, 8). Пачатак у 15.00.
Футбалісты "Дынама"-БДУФК выйдуць на "сінтэтыку" ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на паядынак атрымала брыгада арбітраў на чале з Яўгенам Ясяновічам (Копішча), асіставаць якому будуць Юрый Нізоўцаў і Аляксей Яцкевіч (абодва — Мінск). Чацвёрты — Яўген Андрушойць (Астравец). Інспектар матчу — Аляксандр Яўневіч (Мінск).
За развіццём падзей дазволіць сачыць жывы эфір на Youtube-канале АБФФ.







