ПЕРШАЯ ЛІГА: ДОМА ПАЗМАГАЕМСЯ З "ШЫННІКАМІ"

Нашу рэзервовую каманду, саслабелую праз адсутнасць шэрагу ключавых штыкоў, якія выкліканы ў юніёрскую зборную краіны, чакае цяжкі іспыт у межах 28-га тура айчыннага другога дывізіёна-2025. У суботу, 11 кастрычніка, належыць на родным "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А прымаць бабруйскую "Белшыну" — прэтэндэнта на павышэнне ў рангу. Пачатак у 17.00.
Уваход вольны. Запрашаем падтрымаць войска Сяргея Яромкі!
Гаспадары зрабілі выбар на карысць сініх маек і трусоў (брамнік — увесь у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Лабацэвічам (Ветка), асіставаць якому будуць гамяльчане Раман Тарбякоў і Аляксандр Тытуленка. Чацвёрты — Аляксандр Клямёнаў (Мінск). Інспектар матчу — Аляксей Кульбакоў (Гомель).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.