ПЕРАМОГА Ў БРЭСЦЕ

Моладзевыя зборныя Беларусі і Расіі правялі першы з пары запланаваных кантрольных паядынкаў. У Брэсце мацнейшымі аказаліся гаспадары — 2:0.
Унёсак у дасягненне станоўчага выніку зрабілі і мінскія дынамаўцы. Іван ШЫМАКОВІЧ адпрацаваў ад званка да званка, Андрэй ДЗЕНІСЮК быў заменены ў перапынку, Кірыл ЦАПЯНКОЎ з’явіўся на газоне на 46-й хвіліне.
Абавязкова адзначым, што балы карыснасці запісалі на асабісты рахунак футбалісты нашага клуба, аддадзеныя ў арэнду ў "Слуцк". Абаронца Васіль ЧАРНЯЎСКІ адзначыўся "асістам" на 20-й хвіліне, хаўбек Арцём ЧАРНЯЎСКІ ўсталяваў фінальныя лічбы на табло на 86-й.
Яшчэ адзін спарынг геаграфічных суседзяў у панядзелак, 13 кастрычніка, прыме сталічны стадыён "Трактар" (пачатак у 18.30).