"НЁМАН" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У сераду, 29 кастрычніка, войска Аляксандра Паўлава чакае заключны з перанесеных чэмпіянатных паядынкаў. Прычым, безумоўна, самы складаны — на выездзе з "Нёманам" у межах 18-га тура. Прынцыповыя апаненты пазмагаюцца ў Гродна, на стадыёне ДАКЦАР (вул. Камунальная, 3А). Пачатак у 20.00.
КВІТКІ
Уваход на гульню — вольны.
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектар 1.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў заходнім абласным цэнтры будзе хмарна, ападкаў не прагназуецца. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +7+9 градусаў.
ФОРМА
Нашы хлопцы апрануць белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар Гецікаў (абодва — Гомель) і Юрый Хомчанка (Віцебск). Чацвёрты — Дзмітрый Дубатоўка (Гродна).
Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).
Дэлегат АБФФ — Ігар Белоў (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры вельмі цікавае супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5".







