Наступны матч Гомель 18 кастрычніка (д) (17:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НЯЎДАЛЫ СТАРТ

8.10.2025

Жаночы Кубак Еўропы-2025/26

2-і кваліфікацыйны раўнд. Першы матч

МУРА (МУРСКА-СОБАТА, СЛАВЕНІЯ) — ДЫНАМА-БДУФК (БЕЛАРУСЬ) — 2:0 (2:0)
МУРСКА-СОБАТА. 8 кастрычніка. Стадыён "Фазанерыя". Пачатак у 19.00. 1023 гледача.
СУДДЗІ: А.Мілопулу, Г.Камісапулу, М.Дэцы (усе — Грэцыя).
МУРА: Немет, Раўнік, Кравец, Віндышар, Шаштарыч, Ракавец, Далінар (к), Л.Кос, Малахава (Панеска, 85), Мілавіч (к), Вілчнік (Амерза, 72).
Запасныя: Трунчыч, Каваш, Э.Кос, Якшыч, Цветкавіч, Э.Хорват, Хрга, Серац.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Тарадуда (Капыша, 31), Манюкова, Гаршкова, Капусціна, Ціхамірава, Чарлёнак, Піліпенка (к), Харашчак (Вашчук, 86), Каліноўская (Арцішэўская, 31), Сіняўская.
Запасныя: Залётава, Калюта.
ГАЛЫ: 1:0 — Вілчнік (15). 2:0 — Далінар (27).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Амерза (87).