"НАФТАН" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Наступны чэмпіянатны паядынак наша каманда правядзе ў суботу, 25 кастрычніка, — у межах 26-га тура накіруецца ў Наваполацк. Змагацца з мясцовым "Нафтанам" належыць на стадыёне "Атлант" (вул. Моладзевая, 49А). Пачатак у 14.00.
КВІТКІ
Уваход на гульню — вольны.
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектар 1.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём у Наваполацку будзе пахмурна, з дажджамі — пры тэмпературы +10+12 градусаў.
ФОРМА
Войска Аляксандра Паўлава апране белыя майкі і трусы (брамнік — увесь у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Жодзіна на чале з Паўлам Каранцом, асістэнтамі якога стануць Віктар Фамін і Ўладзімір Русак. Чацвёрты — Антон Марус (Магілёў).
Інспектар матчу — Валерый Вялічка (Мінск).
Дэлегат АБФФ — Дзмітрый Калачоў (Магілёў).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры дуэль паказа Youtube-канал АБФФ.







