МУСТАФА ДЖЫМЕ ВЫКАНАЕ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНЫ ДОЎГ

На Чорным кантыненце завяршаецца кваліфікацыя чэмпіянату свету-2026.
Зборнай Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі засталося правесці два паядынкі: у сераду, 8 кастрычніка, — намінальна дамашні з ганцамі (у мараканскай Эль-Джадзідзе), у нядзелю, 12-га, — на выездзе з чадцамі.
Прыняць удзел у гэтых матчах можа нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ.
Становішча каманд у групе I пасля васьмі тураў выглядае так: 1. Гана — 19. 2. Мадагаскар — 16. 3. Каморскія выспы — 15. 4. Малі — 12. 5. ЦАР — 5. 6. Чад — 1.