"МУРА" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 8 КАСТРЫЧНІКА Ў 19.00
Сёння раніцай падначаленыя Юрыя Малеева адправіліся ў чарговую замежную паездку. Канцавым прыпынкам з’яўляецца славенскі горад Мурска-Собата, дзе належыць пазмагацца з мясцовай "Мурай" у 2-м кваліфікацыйным раўндзе новага турніру — жаночага Кубку Еўропы.
Стартавая сустрэча пройдзе ў сераду, 8 кастрычніка, на здольным прыняць каля 4500 гладачоў стадыёне "Фазанерыя". Пачатак у 19.00 па беларускім часе.
Наша каманда апране белыя майкі і трусы.
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Настасся Мілапулу, памочнікі — Георгія Камісапулу і Марыя Дэцы. Чацвёрты — Андрамахі Ціяфлікі (усе — Грэцыя). Інспектар матчу — Грацыэла Пірыяторэ (Італія). Дэлегат УЕФА — Клод Рунаво (Францыя).
Інфармацыя наконт трансляцыі паступіць пазней.
Фота: stadioni.org







