КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "СЛУЦК-2024"
Наступны раз дома "бела-сінія" згуляюць праз паўтары тыдні — у нядзелю, 2 лістапада, у межах 27-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025. Прымаць "Слуцк-2024" належыць на Нацыянальным футбольным стадыёне па Партызанскім п-це, 65. Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
Квіткі коштам 6-15 рублёў ужо дасяжны для набыцця:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне;
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
ІНФАРМАЦЫЯ для ўладальнікаў сезонных абанементаў-2025! Вам прапануецца займаць любыя вольныя сядзенні на радах з 10-га па 17-ы сектара 117.
Адмысловая опцыя для тых, хто пакупаў сезонныя абанементы: вы можаце замовіць сабе канкрэтныя месцы з прапанаваных вышэй — звяртайцеся па телефоне (+375 29) 660 19 27.
Сектарамі актыўнай падтрымкі нашай каманды (фанаты) з'яўляюцца 120, 121, 122, для прыхільнікаў "Слуцка-2024" выдзелены 112 і 113.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна пры пакупцы прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу і/ці права на атрыманне зніжкі (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).
Для замаўлення бясплатнага квітка патрабуецца ПАПЯРЭДНЕ даслаць заяўку на fan@dinamo-minsk.by з прымацаваным сканам дакумента, які пацвярджае права на атрыманне такога квітка.








