КІРЫЛ ЦАПЯНКОЎ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 26-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 26-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2025.
У ганаровую адзінадцатку трапіў прадстаўнік мінскага "Дынама", якое атрымала выязную валявую вікторыю над "Нафтанам" — 3:1.
Адзначаным аказаўся Кірыл ЦАПЯНКОЎ — запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал пры першым голе ў вароты навапалачан.
Для 21-гадовага паўабаронцы гэта чацвёртае ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 6-га, 7-га і 12-га).








