ІВАН КАНАВАЛАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ГОМЕЛЕМ"
На Нацыянальным футбольным стадыёне завершаны паядынак 25-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне. На жаль, "бела-сінія" не здолелі працягнуць сваю пераможную серыю — згулялі ўнічыю 0:0 з "Гомелем".
Лаўры MVP нашай каманды па выніках напружанага супрацьстаяння прымерыў галкіпер Іван КАНАВАЛАЎ.
Пасля фінальнага свістка 31-гадовы расіянін атрымаў адмысловы прыз ад надзейнага партнёра мінскага "Дынама" — Hopper.







