ІВАН КАНАВАЛАЎ — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА СЭЙВА ГУЛЬНЯВОГА ДНЯ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" працягвае падводзіць вынікі 24-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
Увазе заўзятараў была прадстаўлена топ-пяцёрка варатарскіх выратаванняў. Гэты спіс узначаліў мінскі дынамавец Іван КАНАВАЛАЎ!
31-гадовы расійскі гулец адзначыўся крутой рэакцыяй у выязной сустрэчы з "Маладзечнам-2018", прычым у вельмі патрэбны момант — пры ліку 2:1 на карысць "бела-сініх".







