ФАВАЗ АБДУЛАХІ — WINLINE-ГУЛЕЦ ПА ВЫНІКАХ ВЕРАСНЯ

Завершена апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста "бела-сініх" у першым восеньскім месяцы.
Лаўры MVP прымерыў хаўбек Фаваз АБДУЛАХІ, якому будзе ўручаны адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
22-гадовы нігерыец прыняў удзел ва ўсіх чатырох афіцыйных матчах нашай каманды ў верасні — і запісаў на асабісты рахунак пераможны гол на выездзе супраць "Смаргоні".
У галасаванні ў афіцыйным тэлеграм-канале дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі адзначылася 874 чалавекі. На карысць Абдулахі выказалася 411 (47,03%), далейшыя месцы размеркаваліся такім чынам: 2. Карэн ВАРДАНЯН — 248 (28,38%), 3. Мустафа ДЖЫМЕ — 105 (12,01%), 4. Аляксей ВАКУЛІЧ — 80 (9,15%), 5. Максім МЯКІШ — 30 (3,43%).