"ДЫНАМА-МІНСК" U19: ПАЗМАГАЕМСЯ З "АРЛАМІ"
У суботу, 1 лістапада, нашу каманду пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі чакае новы іспыт на "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.
Намінальна дамашняя гульня з балгарскім "Лудагорцам" U19 пройдзе без гледачоў на полі суперніка — у горадзе Разград, на стадыёне "Іглз Нэст". Пачатак у 16.00 па мясцовым часе (17.00 па беларускім).
Дынамаўцы Мінска апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Даніі на чале з Мікелем Рэдэрам, асіставаць якому будуць Рэнэ Рысум і Эсад Дзероньіч. Чацвёрты — Тодар Кіраў (Балгарыя). Інспектар матчу — Ненад Джокіч (Сербія). Дэлегат УЕФА — Кіфаят Мустафаева (Азербайджан).
Трансляцыі паядынку, на жаль, не запланавана.







