"ДЫНАМА-МІНСК" — "ГОМЕЛЬ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

Чатыры гадзіны засталося да стартавага свістка ў паядынку "бела-сініх" з "Гомелем" у межах 25-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025. Супрацьстаянне на Нацыянальным футбольным стадыёне па Партызанскім п-це, 65 пачнецца ў 17.00.
А значыць, зараз самы час пазнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай, падрыхтаванай прэс-службай мінскага "Дынама". На 16 старонках — інтэрв’ю і постэр Івана Канавалава, склады каманд, расказ аб суперніку і шмат іншай цікавай інфармацыі з якаснымі ілюстрацыямі.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сустрэчы.