"ДЫНАМА"-БДУФК — "МУРА": 12 КАСТРЫЧНІКА Ў 16.00

Наша жаночая каманда рыхтуецца да сустрэчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Кубку Еўропы-2025/26. Змагацца са славенскай "Мурай" зноў належыць на полі суперніка — стадыёне "Фазанерыя" ў горадзе Мурска-Собата. Толькі гэтам разам — у адсутнасць гледачоў. Стартавы свісток у нядзелю, 12 кастрычніка, прагучыць у 15.00 па мясцовым часе (16.00 па беларускім).
Нагадаем, што ў першай серыі супрацьстаяння "Дынама"-БДУФК саступіла з лікам 0:2. Спадзяемся на рэванш!
Падначаленыя Юрыя Малеева апрануць белыя майкі і трусы.
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Марына Жыўковіч, памочнікі — Аляксандра Косціч і Андрыяна Дам’яновіч. Чацвёрты — Ясміна Міцкоска (усе — Сербія). Інспектар матчу — Міраслава Мігалава (Славакія). Дэлегат УЕФА — Марк Ван Краен (Бельгія).