"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДЫНАМА-БРЭСТ": 19 КАСТРЫЧНІКА Ў 14.00

У нядзелю, 19 кастрычніка, нашы дзяўчаты на чале з Юрыем Малеевым згуляюць перанесеную сустрэчу 24-га тура чэмпіянату краіны-2025. Прымаць аднаклубніц з Брэста належыць на родным "Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак а 14-й гадзіне.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Станіслаў Ананьеў, памочнікі — Віктар Абраменкаў (абодва — Віцебск) і Ганна Налівайка (Асіповічы). Чацвёрты — Дзмітрый Шаматульскі. Інспектар матчу — Андрэй Філіповіч (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.