"ДЫНАМА"-БДУФК — АБФФ WU19: 3 КАСТРЫЧНІКА Ў 17.00

Нашу жаночую каманду чакае яшчэ адзін чэмпіянатны паядынак напярэдадні еўракубкавай паездкі ў Славенію. Прымаць суперніц з АБФФ WU19 у межах 28-га тура належыць у пятніцу, 3 кастрычніка, на комплексе палей Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" па п-це Пераможцаў, 22. Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Запрашаем падтрымаць падначаленых Юрыя Малеева! Уваход вольны.
На гэтым паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аляксей Рудовіч. Чацвёрты — Іван Кавальскі (абодва — Мінск). Інспектар матчу — Яўген Юцэвіч (Гродна).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.