ДВА "БЕЛА-СІНІХ" ЗГУЛЯЛІ ЗА ГАЛОЎНУЮ КАМАНДУ КРАІНЫ

Нацыянальная зборная Беларусі на выездзе змагалася з шатландцамі ў межах адборачнай кампаніі чэмпіянату свету-2026. І, на жаль, саступіла — 1:2.
У паядынку на стадыёне "Хэмпдэн Парк" у Глазга прынялі ўдзел два футбалісты мінскага "Дынама". Паўабаронца Яўген МАЛАШЭВІЧ, які не стаў аўтарам гола толькі з-за рашэння VAR, быў заменены на 83-й хвіліне, хаўбек Мікіта ДЗЕМЧАНКА выйшаў на газон на 91+-й.
У другой сустрэчы ў групе "С" датчане дома адолелі грэкаў — 3:1.
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
|
Данія |
4 |
3 |
1 |
0 |
12-1 |
10 |
Шатландыя |
4 |
3 |
1 |
0 |
7-2 |
10 |
Грэцыя |
4 |
1 |
0 |
3 |
7-10 |
3 |
БЕЛАРУСЬ |
4 |
0 |
0 |
4 |
2-15 |
0 |
15.11. Данія — БЕЛАРУСЬ. 18.11. БЕЛАРУСЬ — Грэцыя.
Фота: t.me/abffby