ДВА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 24-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 24-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
У ганаровую адзінаццатку трапілі прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое на выездзе ўзяло верх над "Маладзечнам-2018" — 3:1.
Адзначанымі аказаліся Карэн ВАРДАНЯН — адкрыў лік на 28-й хвіліне плюс запісаў сабе ў актыў асістэнцкі бал і Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ — падвоіў перавагу на 36-й.
Для 22-гадовага нападніка гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 14-га), для 35-гадовага абаронцы — трэцяе (таксама пасля 5-га і 23-га).