Наступны матч Гомель 18 кастрычніка (д) (17:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"БЕЛА-СІНІЯ" ПЕРАМАГЛІ НА ВЫЕЗДЗЕ

4.10.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 24-га тура

МАЛАДЗЕЧНА-2018 — ДЫНАМА-МІНСК — 1:3 (0:2)
МАЛАДЗЕЧНА. 4 кастрычніка. Гарадскі стадыён. Пачатак у 15.45. 1100 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Тарасюк (Брэст), С.Якуцэвіч, А.Серык (абодва — Гродна).
МАЛАДЗЕЧНА-2018: Трацяк, Удодаў, Хаджыеў (к), Уласаў, Коваль, Сагітаў, Раджабаў, Саматой, Давыскіба (Буцько, 43), Імеракоў (Усеня, 46; Белашэвіч, 57), Джукіч (Асуму, 84).
Запасныя: Ахрамчук, Кутковіч, Тычко, Варановіч, Лысенка, Шэлест.
ДЫНАМА-МІНСК: Канавалаў, Калінін, Бегуноў (к), Гаўрыловіч (Вакуліч, 46), Падстрэлаў, Мякіш, Абдулахі (Чабанаў, 86), Грачыха (Дзенісюк, 73), Ібрагім, Бахар (Малашэвіч, 46), Варданян (Джыме, 73).
Запасныя: Шымаковіч, Цапянкоў, Дземчанка, Шаўчэнка, Педра Ігар.
ГАЛЫ: 0:1 — Варданян (28, пас — Падстрэлаў). 0:2 — Гаўрыловіч (36, пас — Варданян). 1:2 — Сагітаў (75). 1:3 — Бегуноў (82, з пенальці за гульню рукой).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Калінін (10), Удодаў (19), Абдулахі (43), Белашэвіч (74).