БАЛЮЧАЯ АСЕЧКА Ў ЗАЛАЭГЕРСЕГУ

Нацыянальная зборная нашай краіны працягвае выступленні ў кваліфікацыі чэмпіянату свету-2026. На жаль, пакуль у скарбонцы няма ніводнага ачка. Чарговая асечка зафіксавана ў намінальна дамашнім паядынку з датчанамі — 0:6.
На поле "ЗТЕ Арэны" ў венгерскім Залаэгерсегу выйшлі тры футбалісты мінскага "Дынама". Уладзіслава КАЛІНІНА замянілі на 58-й хвіліне, Мікіта ДЗЕМЧАНКА быў узняты з лаўкі запасных на 46-й, Яўген МАЛАШЭВІЧ — на 72-й.
Наступны матч у межах групы "С" чакае беларусаў у нядзелю, 12 кастрычніка, — на выездзе супраць шатландцаў.
Фота: t.me/abffby