АЛЯКСЕЙ ВАКУЛІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 25-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 25-га гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
У ганаровую адзінаццатку трапіў адзіны прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на сваім полі разыйшлося нічыёй 0:0 з "Гомелем".
Адзначаным аказаўся Аляксей ВАКУЛІЧ. Для 27-гадовага абаронцы гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 17-га).








