ВЫБЯРЭМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У МАІ!

У афіцыйнай групе нашага клуба ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага гульца "бела-сініх" па выніках заключнага веснавога месяца.
На гэтым адрэзку дыстанцыі падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі ўзялі верх над "Віцебскам" (2:1), "Маладзечнам-2018" (3:2), "Гомель" (1:0), "Нафтан" (1:0), а таксама разыйшліся ўнічыю з "Іслаччу" (2:2).
Заўзятарам належыць зрабіць выбар з пяці кандыдатаў. У спісе — абаронцы Павел АПЯЦЁНАК і Вадзім ПІГАС, хаўбекі Яўген МАЛАШЭВІЧ і Кірыл ЦАПЯНКОЎ, нападнік Душан БАКІЧ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Пераможца намінацыі традыцыйна атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.