ВІДЭААТМАСФЕРА МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ДЫНАМА-БРЭСТ"

Увечары ў суботу, 28 чэрвеня, "бела-сінія" парадавалі тысячы сваіх заўзятараў яскравай і выніковай гульнёй, дзякуючы чаму святкавалі перамогу 5:0 над аднаклубнікамі з паўднёвага захаду краіны ў межах 14-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2025.
Прэс-служба мінскага "Дынама" падрыхтавала ролік, які паказвае багатую эмоцыямі атмасферу дэрбі. Унутры вельмі шмат цікавага — ад актыўнасцяў на стадыёне перад стартавым свістком да ўзнагароджання ў перапынку каманды U18 залатымі медалямі юнацкага чэмпіянату Беларусі, ад гола Карэна Варданяна, які адкрыў лік, да пасляматчавай бурнай весялосці.
Прыемнага прагляду!