ВЕРАНІКА КАЛЮТА АДЗНАЧЫЛАСЯ Ў ГУЛЬНІ ЗА ЗБОРНУЮ WU19

Дзявоцкая зборная Беларусі, сфармаваная з футбалістак не старэйшых за 2007 год нараджэння, правяла спарынгі з клубамі чэмпіянату краіны. У пятніцу, 30 мая, саступіла "Дняпру" — 2:3, а ў нядзелю, 1 чэрвеня, узяла верх над "Дынама-Брэст" — 1:0.
У стартавы склад у абодвух матчах былі ўключаны гульцы "Дынама"-БДУФК: абаронца Ангяліна ВАШЧУК і хаўбек Вераніка КАЛЮТА, якая адкрыла лік на 2-й хвіліне супрацьстаяння з магілеўчанкамі.
Падначаленыя Сяргея Русецкага працягваюць падрыхтоўку да адборачнай кампаніі EURO’2026 WU19.