ВАДЗІМ ПІГАС — З ПЕРШЫМ ГОЛАМ ЗА ГАЛОЎНУЮ КАМАНДУ КРАІНЫ

На сталічным Нацыянальным футбольным стадыёне завершана кантрольная гульня зборных Беларусі і Расіі. Госці святкавалі перамогу — 4:1.
Ад званка да званка на полі адпрацаваў прадстаўнік мінскага "Дынама" Вадзім ПІГАС — і даслаў мяч у вароты суперніка на 54-й хвіліне.
Адзначым, што для 23-гадовага абаронцы гэта першы гол на такім узроўні — у пятым паядынку за галоўную каманду краіны.