ВАДЗІМ ПІГАС — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "НЁМАНАМ"

У сераду, 18 чэрвеня, "бела-сінія" ўпершыню выкарысталі ў якасці дамашняга Нацыянальны футбольны стадыён. І, на вялікі жаль, не здолелі набраць ачкоў у паядынку 3-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025 з "Нёманам" — 0:1.
Тым не менш вызначыць найлепшага гульца ў складзе мінскага "Дынама" патрабавалася. У выніку аб’ёмісты мясны бокс ад надзейнага партнёра нашага клуба — Hopper — атрымаў абаронца Вадзім ПІГАС.