УВАХОД НА ТЭРЫТОРЫЮ НАС "ДЫНАМА" 7 ЧЭРВЕНЯ БУДЗЕ ПЛАТНЫМ

Ужо заўтра "бела-сініх" чакае кантрольная гульня з "Мінскам" — на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Стартавы свісток прагучыць у 12.00.
Звяртаем увагу, што ў суботу, 7 чэрвеня, уваход на тэрыторыю НАС "Дынама" будзе платным у сувязі з правядзеннем там культурна-масавага мерапрыемства.
Спарынг плануецца да паказу на Youtube-канале нашага клуба.