У ЖАНОЧАЙ ЛІЗЕ ЧЭМПІЁНАЎ ЗГУЛЯЕМ У АЛБАНІІ

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне ранніх стадый жаночай Лігі чэмпіёнаў-2025/26.
Пяты год запар Беларусь у галоўным еўракубку прадставіць "Дынама"-БДУФК — гэтым разам стартуе з 2-га кваліфікацыйнага раўнда.
Падначаленыя Юрыя Малеева трапілі ў групу 4 "Шляху чэмпіёнаў", паядынкі якой прыме албанскі Шкодэр. Нашы дзяўчаты 27 жніўня згуляюць з мясцовай "Влазніяй", а ў выпадку станоўчага выніку трыма днямі пазней пазмагаюцца за пропуск у наступны этап з наймацнейшым у супрацьстаянні венгерскага "Феранцвараша" і пераможцы квартэту 1 стартавага "кваліфая" ("Расінг Юніён" з Люксембурга, грэчаскі АЕК, эстонская "Флора", латвийская "Рыга").